Акцыю "Дзякуй медыкам" падтрымалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

4 мая 2020
Акцыю "Дзякуй медыкам" падтрымалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яны перадалі дактарам Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы полівітамінныя комплексы. Гэтая клініка - галоўная медустанова рэгіёна, дзе дапамагаюць пацыентам з каранавірусам. Падарунак дапаможа персаналу падтрымаць сілы і здароўе.

Алена Патапава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Сёння ва ўсім свеце, а ў Беларусі тым больш, няма людзей, якія думалі б, што гэта не важна, і якія маглі б абысці гэта бокам. Не прыйсці ў гродзенскую бальніцу мы проста не маглі, таму што тут нашы грамадзяне, тут грамадзяне, жыхары з усёй Гродзенскай вобласці. Ну, і сюды прыходзіцца вельмі вялікая нагрузка, сюды прыходзіцца вельмі вялікая доля складаных пацыентаў. Таму, вядома, мы тут, і я думаю, не апошні раз".

Сёння ў клініцы працуюць 240 медыцынскіх работнікаў.