У паўночны рэгіён Беларусі прыбылі прадстаўнікі турагенцтваў Расіі і Латвіі

13 октября 2016

Ацаніць турыстычны патэнцыял нашай краіны і паглядзець на Сінявокую на свае вочы ў паўночны рэгіён Беларусі прыбылі прадстаўнікі турагенцтваў Расіі і Латвіі. Ініцыятарам паездкі выступіў прымаючы бок. Віцебская вобласць практыкуе такія туры ўжо некалькі гадоў. І, як адзначаюць эксперты, гэта дапамагае вывучыць попыт і даведацца патрабаванні сучаснага турыста. Аб правілах пісьменнага маркетынгу - Вольга Маслоўская.

Менеджар цвярской турыстычнай кампаніі Марыя Шваева ў Віцебску другі раз. Праз 30 гадоў горад на Дзвіне не пазнала. Гаворыць, з турыстычнага пункта гледжання абласны цэнтр стаў больш прывабны.

Убачыць на свае вочы новыя магчымасці Віцебскага рэгіёна атрымалі прадстаўнікі трынаццаці турыстычных кампаній з Расіі і Латвіі. Дарэчы, госці з гэтых краін часцей за іншых прыязджаюць у Віцебскую вобласць. За год - амаль 100 тысяч чалавек. Больш як 80% - гэта жыхары Расіі і Латвіі.

Экскурсійны, экалагічны, медыцынскі турызм. Паводле ацэнак экспертаў, найболей паспяхова ў паўночным рэгіёне развіваецца турызм фэставы.

Дар'я Мацкевіч, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама: "Вельмі актыўна падключыліся да стварэння турпрадукту аддзелы ў рэгіёнах вобласці. У Полацкім рэалізуецца вельмі цікавая ініцыятыва - аздараўленчы сон на пчаліных вулеях, экскурсія па вёсцы Экімань з наведваннем старажытных вінных скляпоў".

У музеі-сядзібе Іллі Рэпіна Здраўнёве можна не толькі даведацца пра беларускія сезоны мастака, але і стаць удзельнікам народнага свята. Госці з Расіі і Латвіі, напрыклад, ажанілі Цярэшку. Так што, беларускія канікулы адказваюць модным тэндэнцыям. У планах - палепшыць тэхнічнае суправаджэнне.

Сучасны турыст жадае адчуваць сябе ў гасцях, як дома. Менавіта таму старажытныя экспазыцыі павінны суправаджаць сучасныя дэвайсы. Напрыклад, аўдыёгіды на некалькіх мовах. У Віцебску ж з прадметаў турыстычнага камфорту пакуль толькі даведнікі і адзін інфакіёск.

Зараз ідзе праца над складаннем аўдыёэкскурсій на беларускай, рускай і англійскай мовах, якія ўжо суправаджаюць турыстаў нават у музеях самага старажытнага горада Беларусі.