Сутыкненні з паліцыяй у Барселоне

24 марта 2018

Амаль 30 чалавек атрымалі раненні падчас сутыкненняў з паліцыяй у Барселоне. Напярэдадні там прайшоў мітынг незадаволеных рашэннем іспанскага суда аб арышце пяці каталонскіх палітыкаў - яны ўжо знаходзяцца ў турме Мадрыда. Акрамя таго, суд выдаў міжнародны ордэр на арышт Карлеса Пучдэмона і пяці яго паплечнікаў. Амаль 10 тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту ля будынка ўрада. Мітынгуючыя кідалі дымавыя шашкі і спрабавалі прарваць ачапленне паліцыі. Праваахоўнікі выкарысталі гумавыя дубінкі і зрабілі некалькі стрэлаў халастымі патронамі ў паветра.