У чарзе да "Вялікага Каменя"- 14 рэзідэнтаў

28 сентября 2015

На гэты момант у Беларускім індустрыяльным парку 8 кампаній. У наступным годзе прадстаўнікі нашай Крэмніевай даліны разгледзяць новыя заяўкі: месцазнаходжанне, план забудовы і бізнес-рашэнні павінны падаць патэнцыяльныя ўдзельнікі. Праекты ў сферы дрэваапрацоўкі, біямедыцыны і інфармацыйных тэхналогій! Рэзідэнтам можа стаць і беларускі вытворца абалонак для біядабавак - гэта сёння адзін з самых запатрабаваных кірункаў у фармацэўтыцы.

Андрэй Галь, кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі Камень": "Да канца наступнага года ўся інжынерна-транспартная інфраструктура павінна быць пабудаваная ў поўным аб'ёме. Мяркуе пачаць будаўніцтва яшчэ адна кампанія - наша айчынная "Нанапекцін". Гэта тыя планы, якія сёння падпісаныя і прапісаныя нашымі дагаворнымі адносінамі".