Праект-прысвячэнне сапраўдным вызваліцелям Сімвал Перамогі

28 апреля 2013

Пра перамогу, якая ёсць не ў кожнага народа, Іван Міхайлаў.


Для Ёзефа Чэрвінскага Другая сусветная вайна пачалася, калі яму не было яшчэ і 15. Спачатку трапіў у партызанскі атрад, затым у рэгулярную армію, у радах якой і пайшоў вызваляць Варшаву  побач з савецкімі салдатамі. Ветэран успамінае ўвесь жах баёў за горад, у якім не засталося практычна ніводнага цэлага будынка, а колькасць ахвяраў, большасць з якіх савецкія салдаты,  не паддавалася падліку. Шматлікія прапалі без вестак. У надзеі знайсці хоць кагосьці з франтавых сяброў палкоўнік перыядычна абыходзіць адны могілкі за другімі.


Усяго падчас вызвалення Польшчы загінулі 600 тысяч вайскоўцаў Чырвонай арміі. Пахаваць з заслужанымі ўшанаваннямі атрымалася далёка не ўсіх. Пошукі братэрскіх магіл не спыняюцца нават зараз  - праз некалькі дзясяткаў гадоў. Ледзь ці не кожны месяц пошукавыя атрады то тут, то там выяўляюць новыя страшныя сляды вайны. Сярод іх - астанкі байцоў Чырвонай арміі, якія былі знойдзеныя недалёка ад Варшавы летась.


Варшава. Мемарыяльны комплекс па вуліцы Жвіркі і Вігуры - самае вялікае пахаванне савецкіх салдат у Польшчы. Тут адбылася цырымонія пахавання астанкаў байцоў Чырвонай арміі. Пад залпы роты ганаровай варты і жалобную музыку  да 21-й тысячы  воінаў далучыліся яшчэ 29 іх баявых таварышаў, загінуўшых пад Варшавай у 1944.  Гавораць, усе яны былі маладымі людзьмі - вайна падыходзіла да канца. Да таго часу загінулі мільёны, і на фронт ішлі зусім дзеці.


Да месца перапахавання ўскладаюцца вянкі! Адзін з першых - ад імя беларускай дзяржавы і народа нашай краіны ў падзяку за подзвіг, які  ў Беларусі ніколі не будзе забыты.


Пошук астанкаў салдат і ўстанаўленне іх імёнаў - агульная справа шматлікіх пасольстваў у Польшчы былых савецкіх рэспублік, у тым ліку і беларускага. Праца працягваецца бесперапынна, і кожная такая цырымонія - вялікі поспех, аднаўленне гістарычнай справядлівасці.


Хто гэтыя салдаты, дзе яны жылі і ў якіх войсках служылі - пакуль не вядома. Асобу нікога з іх устанавіць не ўдалося. Што вядома  дакладна - гэта байцы Чырвонай арміі. На гэта паказваюць знойдзеныя побач з астанкамі фрагменты.  Вайскоўцы і гісторыкі ўпэўненыя: ужо ў найбліжэйшай будучыні пасля работы ў архівах вестка пра тое, што мы знайшлі месца гібелі роднага вам чалавека, атрымае хоць бы адна сям'я.


Варта сказаць, што гэта не першае перапахаванне савецкіх салдат у Польшчы сёлета. 21 красавіка ў горадзе Цыбінка, што недалёка ад Германіі, ва ўрачыстай абстаноўцы з усімі ўшанаваннямі  зямлі былі адданыя астанкі 419 салдат Чырвонай арміі, загінуўшых па дарозе з Варшавы ў Берлін. Праўда, гісторыя атрымалася скандальнай.


На месцы пахавання некалькіх сотняў савецкіх салдат, якія вызвалілі Польшчу, за гэтыя гады вырас лес, а помнік, які калісьці паставілі героям, прыйшоў у абсалютнае запусценне. Мясцовыя ўлады каменціраваць сітуацыю не жадаюць, заяўляючы, што вінаватых праз столькі гадоў усё роўна не знайсці. Гэта гісторыя ляжа ў аснову фільма ў рамках дакументальнага цыкла Сімвал Перамогі, які рыхтуюць журналісты Агенцтва тэленавін.


Каб  раскрыць новыя таямніцы самай крывавай вайны ў гісторыі чалавецтва, нашы здымачныя групы аб'ехалі цэлы шэраг краін, упэўніўшыся, што ў шматлікіх з іх сімвалы перамогі ператварыліся ў сімвалы чалавечай няўдзячнасці.


Абезгалоўлены Герай Савецкага Саюза на сметніку і помнік легіёну СС. Гэта новыя сімвалы Вялікай Перамогі. У Прыбалтыцы здымачная група Агенцтва тэленавін убачыла тое, што зразумець так і не змагла.


Кацярына Бірэцкая, карэспандэнт: Калісьці менавіта ў гэтым мемарыяльным комплексе, у цэнтры Таліна, праходзілі асноўныя ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Перамогі. Больш за тое, менавіта тут навабранцы прысягалі на вернасць радзіме. А вось тут быў Вечны агонь. У сярэдзіне дзевяностых Вечны агонь загасілі. Асноўная версія - проста невыгадна.


Па колькі сёння ветэранам у Літве прадаюць Вечны агонь, каму перашкаджае помнік вызваліцелям Рыгі і новыя шакавальныя падрабязнасці зверстваў нацыстаў у самым буйным лагеры смерці ў Прыбалтыцы.


Літва, Латвія і Эстонія. Тры краіны і тры серыі дакументальнага цыкла Сімвал Перамогі. Пра гэта там не прынята гаварыць, але мы пакажам.


Мы вярнуліся ў мінулае, каб зразумець сучаснасць. Праз 70 гадоў ветэраны зноў апынуцца на месцах баёў і распавядуць, як ваявалі за Радзіму і  нашы жыцці.


Чаму ў Серпухаве копію Воіна-вызваліцеля прыбралі з цэнтра горада, а ў Берліне адправілі на рэстаўрацыю? Вы даведаецеся, як выглядае Радзіма-маці знутры, станеце відавочцамі паўторнай капітуляцыі фельдмаршала Паулюса і як помнік Дзяржынскаму дапамагаў нямецкай авіяцыі.


Асобны фільм прысвечаны Балгарыі. Чаму ў гэтай краіне хацелі знесці знакаміты помнік Алёша і што пра гэта думае яго прататып. Мы адшукалі легендарнага Аляксея Скурлатава ў сібірскім сяле. Воіны-вызваліцелі або героі мультыкоміксаў? У што вандалы ператварылі манумент у цэнтры Сафіі? І каханне па-балгарску. Праз 70 гадоў пачуцці да савецкага афіцэра так і не астылі. 


А яшчэ будзе фільм з Украіны і, зразумела, Беларусі! Вы даведаецеся, як вызвалялі Брэсцкую крэпасць, гісторыю гібелі Марата Казея і падрабязнасці будаўніцтва новага музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Такім чынам, гэта будуць дзевяць краін і дзевяць серый. Сімвал Перамогі - перапісаныя гісторыі і толькі рэальныя героі.