У Мінскай вобласці ўзнагародзілі лепшых у аграпрамысловым комплексе

11 декабря 2023

Аграпрамысловы комплекс Мінскай вобласці павялічыць патэнцыял дзякуючы рэалізацыі новых буйных праектаў. Сферы - птушкагадоўля, свінагадоўля, а таксама глыбокая перапрацоўка. Дарэчы, сёння ўзводзяць больш за 30 малочна-таварных комплексаў.

Як адзначыў на цырымоніі ўшаноўвання пераможцаў штогадовага спаборніцтва прадпрыемстваў АПК у Стоўбцах губернатар Аляксандр Турчын, такая ключавая сфера, як жывёлагадоўля, гэта драйвер эканомікі. Сёння яна фарміруе больш за 60 % выручкі ў сельскай гаспадарцы.

Па выніках работы ў гэтым аграсезоне ўзнагароды ад кіраўніцтва Мінскага аблвыканкама атрымалі 13 прадпрыемстваў АПК і звыш 160 работнікаў сельскай гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна. У тройцы лідараў у намінацыі "Рэалізацыя малака" гаспадаркі Лагойскага, Дзяржынскага і Стаўбцоўскага раёнаў.