У Мінскай вобласці аграрыі завяршаюць сяўбу ранніх яравых культур

11 апреля 2020
У Мінскай вобласці аграрыі завяршаюць сяўбу ранніх яравых культур з улікам кліматычных асаблівасцей сёлетняга сезона. Так, у агракамбінаце "Ждановічы", каб глеба не перасыхала, яшчэ ў пачатку сакавіка на палях "закрылі вільгаць". Тэхналагічная аперацыя дазволіла ўтрымаць водны баланс у грунце - да насення без перашкод зможа паступаць кісларод і цяпло. На гэтых тэрыторыях зараз высяваюць ячмень. Каб правесці сяўбу за максімальна кароткія тэрміны і пры гэтым не парушаючы тэхналогій, працуюць на высокапрадукцыйных сеялках. Такая машына за дзень можа апрацаваць больш за сотню гектараў.

Раней за тэрмін сёлета прыступяць і да сяўбы кукурузы - культуры, максімальна ўстойлівай да засухі. Пачаць работы можна, як толькі глеба прагрэецца да неабходнай тэмпературы. Агракарту ў гаспадарцы таксама перагледзелі і плошчы пад кукурузу павялічылі, улічваючы высокую каштоўнасць кармоў.

Вялікую ўвагу ў гаспадарцы надаюць і вырошчванню гародніны - у цяпліцах ужо набірае сілу ранняя капуста айчынных сартоў.