Выхадныя ў сталіцы і вобласці прагназуюцца цёплыя і без ападкаў

30 октября 2015

Апошні дзень кастрычніка парадуе сонечным надвор’ем. Раніцай слабы туман. Днём слупкі тэрмометра падымуцца да 10 градусаў. У нядзелю ноччу 0 - мінус 5. Удзень таксама без ападкаў і да 10 са знакам плюс. На пачатак наступнага тыдня цяпло захаваецца, чакаецца павышэнне тэмператур.

Дзмітрый Рабаў, начальнік cлужбы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "Паўночныя вятры памяняюцца на заходнія. І з Атлантыкі пачне паступаць больш цёплае паветра. Ноччу чакаецца ад 0 да плюс 5, пры праясненні да мінус 2 градусаў. Дзённая ад плюс 6 па ўсходзе да плюс 13 па захадзе. Толькі ў крайніх паўночна-заходніх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы".