У Мінску прайшло пасяджэнне грамадскай прыёмнай Еўразійскай эканамічнай камісіі

26 июля 2019

Аб канкурэнцыі, сумленных правілах гульні і адказнасці за парушэнні для суб'ектаў гаспадарання на рынку ЕАЭС  гаварылі сёння ў Мінску на пасяджэнні грамадскай прыёмнай  Еўразійскай эканамічнай камісіі. Размова  напрамую  з бізнесам. У ім прынялі ўдзел больш за 40  найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў, прадстаўнікі канцэрнаў, асацыяцый і бізнес-саюзаў. З кожным годам у нашым антыманапольным ведамстве і Еўразійскай камісіі разглядаецца ўсё больш спраў па пытаннях канкурэнцыі. Зараз у полі зроку тры дзясяткі заяў. Якія пытанні хвалююць дзелавую супольнасць, даведвалася Святлана Лук’янюк. 

Гэта ўжо другое пасяджэнне грамадскай прыёмнай Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Мінску. Пляцоўка, дзе сустракаецца бізнес і дзяржорганы, каб пагаварыць аб новых правілах гульні на рынку ЕАЭС, якія перыядычна змяняюцца. А таксама абмеркаваць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія прадпрыемствы і прадпрыемствы ўсіх краін "пяцёркі". Для Беларусі гэта вялізная тэрыторыя вельмі важная, таму што ідуць вялікія аб'ёмы нашага экспарту. І часам  штучныя бар'еры, з якімі сутыкаюцца нашы прадпрыемствы, вельмі балюча б'юць па іх кашальках. 

Таму лікбез заканадаўства ЕЭАС, а таксама выразная схема,  як і куды звяртацца суб'ектам гаспадарання, калі правы парушаныя, проста неабходныя. Як раз гэта адна з місій грамадскай прыёмнай блока канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання. Летась прайшла ва ўсіх краінах "пяцёркі", удзел прынялі больш як 200  кампаній. 

Гэтым разам гаварылі аб штучных бар'ерах, узяць хоць бы малочныя і мясныя забароны паставак на расійскі рынак, і змовах на таргах дзяржзакупак, з якімі сутыкаюцца,  у тым ліку, і нашы прадпрыемствы. 

З кожным гадам ЕЭК разглядае ўсё больш спраў - па пытаннях канкурэнцыі. Летась 11  закраналі інтарэсы менавіта беларускіх суб'ектаў гаспадарання. Зараз 28 заяў ад кампаній усіх краін ЕАЭС. Па некаторых пачатыя расследаванні. Іншым выносяць папярэджанне. Калі парушэнні не ўхіляюцца  - кампаніі штрафуюць. У выніку не толькі матэрыяльныя страты, але пакутуе і імідж. 

ЕАЭС без бар'ераў, вынятак і абмежаванняў у гандлі. Такая асноўная пазіцыя Беларусі ў гэтай арганізацыі. Агульны рынак аб'ядноўвае больш за 180  мільёнаў спажыўцоў. Летась аб'ём узаемнага гандлю вырас амаль на 10 %. Гэта каля 60-ці мільярдаў долараў. Але для стабільнасці, адсутнасці дэфіцыту тавараў і стрымлівання цэн  патрэбна канкурэнцыя, здыманне перашкод і доступ на рынак. Складанасці ўзнікаюць і ў малога бізнесу, і ў буйных кампаній.

Па меры паглыблення інтэграцыі і развіцця рынкаў,  удасканальваецца і заканадаўчая база. Шмат пытанняў зараз у ЕЭК па трэціх краінах. Патрэбны прававыя інструменты для прыцягнення да адказнасці замежных кампаній, якія гандлююць на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.