Сёння ўвечар пройдзе другая рэпетыцыя роты ганаровай варты

10 июня 2019
Сталіца працягвае і актыўную падрыхтоўку да Дня Незалежнасці. Сёння ўвечар пройдзе другая рэпетыцыя роты ганаровай варты каля стэлы "Мінск - горад-герой".

У сувязі з гэтым ДАІ раіць вадзіцелям прадумаць свой маршрут загадзя. Рух усіх відаў транспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе абмяжоўвацца на час трэніровак. Рэпетыцыі пройдуць таксама 13, 17 і 20 чэрвеня з 9 да 11 вечара. Грамадскі транспарт на гэты час пусцяць у аб’езд.