У Мінску праходзіць пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы стандартаў дзяржкантролю

2 сентября 2014

Гэтымі днямі ў Мінску праходзіць пятае пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы стандартаў дзяржкантролю для вышэйшых фінансавых органаў краін СНД.


У мерапрыемстве бяруць удзел кантралёры з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы і Таджыкістана. Сёлета асноўная задача рабочай групы - выпрацаваць агульныя падыходы для аўдытарскіх праверак у краінах СНД. За 5 гадоў існавання рабочай групы спецыялісты ўжо распрацавалі шэраг дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць вышэйшых фінансавых органаў.


Андрэй Мацюшэнка, начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення КДК Беларусі: На гэтым мерапрыемстве мы вызначаем план работы вышэйшых органаў фінансавага кантролю пры правядзенні паралельных і сумесных кантрольных мерапрыемстваў, якія органамі вышэйшага кантролю прымяняюцца на практыцы.



Адзначым, рабочая група вышэйшых органаў фінансавага кантролю ўпершыню сабралася ў Мінску. Пасяджэнне кантралёраў прадоўжыцца да заўтра.