У Беларусь працягваюць прыбываць атлеты каманды ЗША

6 сентября 2019

Сапернікі каманды Еўропы  на матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы працягваюць прыбываць у беларускую сталіцу.

Атлеты са Злучаных Штатаў Амерыкі прызнаюцца, што матываваныя  выступіць добра, бо  такое супрацьстаянне мае не толькі іміджавае, але і гістарычнае значэнне.  Сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск   прызямлілася вялікая група атлетаў, якія ўзмоцняць амерыканскую зборную.  Сярод іх і алімпійская чэмпіёнка Рыа-дэ-Жанэйра ў эстафеце   Кортні Акола, якая выступіць у бегу на 400 метраў.  У гэтай дысцыпліне менавіта амерыканскія атлеты  з'яўляюцца фаварытамі, бо  шасціразовая алімпійская чэмпіёнка  Элісан Фелікс таксама будзе ў складзе.  Сярод іншых у Беларусь ужо прыбылі бягун   Ілаі Янг,  скакун у вышыню   Джонатан Уэлс і іншыя.

Нагадаем, да матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы ЗША - Еўропа застаюцца два дні.  Захапляльныя спаборніцтвы пройдуць на стадыёне "Дынама" 9 і 10 верасня.