За апошнія суткі ў вобласці зафіксавана сем пажараў

21 января 2014
Сёння ноччу ў вёсцы Якшыцы, што ў Бярэзінскім раёне, амаль цалкам згарэў дачны дом, ад збудавання засталіся толькі сцены. У Слуцкім раёне да прыбыцця ратавальнікаў гаспадар самастойна спрабаваў патушыць палаючы дах дома. У суседнім Стаўбцоўскім раёне таксама з-за неасцярожнасці гаспадароў полымем поўнасцю знішчаны дах і ўся мэбля ўнутры дома. Ва ўсіх выпадках абышлося без пацярпелых. Прычыны ўзгаранняў зараз устанаўліваюць ратавальнікі, але паводле папярэдняй інфармацыі, гэта парушэнне правіл карыстання пячным абсталяваннем і самаробнымі абагравальнымі прыборамі.