У Мінску праходзіць форум "Мінск - Пекін"

21 июня 2017

Мінск і Кітай сёлета ў першым квартале павялічылі тавараабарот на 50 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміў старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай Рагашчук. Сёння ў сталіцы праходзіць бізнес-форум "Мінск - Пекін" і кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і кітайскімі прадпрыемствамі. З Паднябеснай на форум прыехалі прадстаўнікі 19-ці кампаній. Асаблівую цікавасць праявілі да супрацоўніцтва ў сферы цеплавой і аднаўляльнай энергетыкі. З кітайскімі кампаніямі ўжо рэалізаваны шэраг значных праектаў у гэтай галіне. Новыя прадпрыемствы зацікаўлены інвесціраваць у будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на Заходняй Дзвіне, а таксама прыняць удзел у будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Адзначым актыўнасць і з нашага боку - на форум прыбыло каля 60-ці арганізацый.

Варта адзначыць, што Пекін разлічвае на больш цеснае двухбаковае ўзаемадзеянне і ў сферы турызму - у рамках форуму расказалі пра турыстычныя магчымасці сталіцы і ўсёй Кітайскай Рэспублікі. Адзначана, што бязвізавы рэжым - гэта добрая магчымасць развіваць турызм у двухбаковым напрамку з выгадай для абедзвюх краін. Нагадаем, што паміж Кітаем і нашай краінай падпісаны пратакол аб узаемных бязвізавых групавых турыстычных паездках.