У Мінску з'явіцца новы аўтамабільны цэнтр аднаго з найбуйнейшых канцэрнаў Германіі

13 июня 2013
Учора ў сталіцы заклалі капсулу пад будаўніцтва аўтасалона. Тэрмінал плошчай каля шасці тысяч квадратных метраў пабудуюць паводле праекта нямецкага архітэктара. Тут будуць скарыстаныя самыя сучасныя канструкцыі, матэрыялы і высокатэхналагічнае абсталяванне. Агульны кошт праекта - сем мільёнаў долараў.

Плануецца, што першых кліентаў новы аўтамабільны цэнтр прыме ўжо ў чэрвені наступнага года. Акрамя таго, у хуткім часе падобны тэрмінал пабудуюць і ў Гомелі. А ў перспектыве яны могуць з'явіцца ў кожным абласным горадзе краіны.