У Міністэрстве энергетыкі Раландасу Паксасу распавялі аб працэсе будаўніцтва БелАЭС

2 мая 2019

Аб празрыстым працэсе будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі  Раландасу Паксасу сёння распавялі ў Міністэрстве энергетыкі.  Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з Міжнародным агенцтвам  па атамнай энергіі і Сусветнай асацыяцыяй арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя станцыі.  Але для таго, каб праламаць недавер літоўскага боку, па меркаванні палітыка, неабходна стварыць  міжнародную экспертную групу  для пастаяннага  маніторынгу БелАЭС.

Раландас Паксас, дэпутат Еўрапейскага парламента, экс-прэзідэнт Літвы: "Мне паказвалі, колькі тут высноў, колькі тут міжнародных інстытутаў глядзелі, глядзяць і яшчэ будуць глядзець гэтую станцыю. Я не эксперт, я палітык. І я разумею, што палітыка - гэта мастацтва пераканання. І калі б такая група ўвесь час  глядзела б,  я думаю, гэта вельмі  дапамагло б".