У Растове-на-Доне пацярпеў крушэнне пасажырскі "Боінг-737"

19 марта 2016

У Растове-на-Доне пацярпеў крушэнне пасажырскі "Боінг-737" авіякампаніі Fly Dubai. На яго борце знаходзіліся 62 чалавекі. Усе яны загінулі. Паводле інфармацыі МНС, сем членаў экіпажа - грамадзяне ААЭ, сярод пасажыраў пяць іншаземцаў - два з Украіны, а таксама грамадзяне Індыі і Узбекістана. Паведамляецца, што, самалёт упаў пры заходзе на другі круг за 300 метраў ад узлётна-пасадачнай паласы аэрапорта і загарэўся.

Да гэтага лайнер больш чым паўтары гадзіны кружыў у паветры. Магчыма, размова ішла пра тое, што машына выпрацоўвала паліва.

Аператыўныя службы ў якасці адной з версій трагедыі называюць дрэнныя ўмовы надвор'я. У Мінтрансе Расіі дапусцілі і магчымасць памылкі пілота. Тэракт у якасці прычыны трагедыі пакуль не разглядаецца. У сувязі з інцыдэнтам аэрапорт Растова-на-Доне закрыты да 20 сакавіка. Усе рэйсы адмененыя. На месцы працуюць ратавальнікі, брыгады хуткай медыцынскай дапамогі і іншыя экстранныя службы.