У канцы кастрычніка магчымасці пашырэння супрацоўніцтва абмяркуюць дзелавыя колы Беларусі і Францыі

8 октября 2018

Мінск прыме пяты бізнес-форум дзвюх краін. Кампаніі падзеляцца вопытам рэалізацыі сумесных праектаў. Таксама запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам сталічнай мэрыі, перамовы ў фармаце бізнес для бізнесу.

Наведаюць госці і рэгіёны Беларусі. Узаемны тавараабарот расце: сёлета аб'ём павялічыўся прыкладна на 13 %. Наша краіна зацікаўленая актывізаваць з Францыяй інвестыцыйнае супрацоўніцтва.