У Ісламабадзе адкрываецца Пакістана-Беларускі бізнес-форум

25 мая 2015

Дзелавыя колы дзвюх краін абмяркуюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Пакістанскія кампаніі ўжо выказалі зацікаўленасць у закупе беларускай сельскагаспадарчай, дарожнай і прамысловай тэхнікі, а таксама стварэнні сумесных зборачных вытворчасцяў. Бізнес-форум пройдзе ў рамках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан, які запланаваны на 26-27 мая.