Прах княгіні Марыі Магдалены Радзівіл перапахавалі ў Мінску

17 февраля 2018

Прах мецэната беларускага адраджэння - княгіні Марыі Магдалены Радзівіл - перапахавалі ў Мінску. Сёння ў касцёле Святой Тройцы прайшла жалобная цырымонія, якую правёў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. На літургіі прысутнічалі і нашчадкі Марыі Магдалены - Мацей і Міхаіл Радзівілы і праўнучка Марылена Замойская.

Дзякуючы намаганням мецэнаткі былі адкрыты беларускія школы ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Урну з прахам Марыі Магдалены Радзівіл змясцілі ў адну са сцен касцёла Святога Роха ў левай частцы храма.