У індустрыяльным парку "Вялікі камень" з'явіўся свой клуб інвестараў - "Іскра"

2 августа 2019

Ён аб'яднаў некалькі фондаў, якія будуць падтрымліваць малы і сярэдні інавацыйны бізнес. Фінансы пададуць тэхналагічным праектам. У будучыні іх змогуць рэалізаваць у індустрыяльным парку. Для гэтага ў "Вялікім камені" ўзводзяць цэнтр камерцыялізацыі. Чакаецца, што будоўля завершыцца да канца года. Тут адкрыюць інкубатар для вырошчвання высокатэхналагічных ідэй. Галоўны фокус - на тых праектах, якія арыентаваныя на развіццё прамысловых тэхналогій. Галоўная мэта праграмы "Іскра" - падтрымаць інавацыйнае прадпрымальніцтва. Напрыклад, невялікія тэхналагічныя кампаніі, якія могуць стаць пунктамі росту беларускай эканомікі.