На Мінскім аўтазаводзе пачалі выпускаць спецыяльныя аўтобусы для школьнікаў

21 мая 2013

Сёння прайшла прэзентацыя першых машын. Усяго да пачатку навучальнага года ў сельскія населеныя пункты краіны паставяць 60 аўтобусаў. Сярод асаблівасцяў новых аўтобусаў - рамяні бяспекі на кожным з 22 крэслаў, плаўная пнеўмападвеска і максімальная хуткасць  - 60 кіламетраў за гадзіну.
Ілья Субоцін, намеснік камерцыйнага дырэктара па маркетынгу ААТ МАЗ: Калі раней гэты прадукт знаходзіўся ў стадыі распрацоўкі, то на дадзены момант мы гатовыя цалкам пакрыць патрэбнасці муніцыпальных органаў улады ў аўтобусах такога тыпу. Зараз у нас прапрацоўваецца пытанне пастаўкі 60 аўтобусаў. Вытворчы план сфарміраваны.
Акрамя таго, аўтобусы будуць пастаўляцца на экспарт. Прэзентацыя новай тэхнікі ўжо прайшла на міжнародных выставах ва Украіне і Расіі.