Свет у чаканні гістарычнай сустрэчы лідараў ЗША і КНДР

11 июня 2018

Дональд Трамп і Кім Чэн Ын ужо прыбылі ў Сінгапур, перамовы павінны пачацца ў 9 раніцы ў аўторак у гатэлі Capella на востраве Сентоса. Там ужо прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Ахову сустрэчы будуць гарантаваць 5 тысяч паліцэйскіх. Чакаецца, што перамовы ў Сінгапуры будуць прысвечаныя пытанням дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і могуць прывесці да заключэння мірнага пагаднення паміж ЗША і КНДР, якія фармальна знаходзяцца ў стане вайны з 50-х гадоў. Праўда, Трамп ужо папярэдзіў, ніякіх дакументаў на сустрэчы падпісана не будзе. СМІ паведамляюць, што калі ўсё пройдзе паспяхова, магчымы новыя асабістыя сустрэчы лідараў дзвюх краін у Пхеньяне і Вашынгтоне.