Сёлета падзёж жывёлы скараціўся на 17 % у параўнанні з пачаткам мінулага

22 марта 2020
Камітэт дзяржкантролю пастаянна  сочыць за сітуацыяй на малочна-таварных фермах, бо не ўсе кіраўнікі здольныя ў адзіночку справіцца  з праблемамі, якія падрываюць не толькі працу калектыву, але і скарачаюць пагалоўе жывёлы.

Сёлета яго падзёж скараціўся на 17% у параўнанні з пачаткам мінулага. Пры гэтым у кожнай вобласці ёсць раёны, якія не зацікаўленыя гуляць па агульных правілах. Гібель  жывёл утойваюць. А сітуацыю, якая прывяла да гэтага, - не ўхіляюць. Не могуць або не жадаюць - у гэтым разбіраюцца кантралёры. 

Пытанне пад строгім кантролем Кіраўніка дзяржавы. Але задача не пакараць, а папярэдзіць новыя выпадкі. Бо гібель  жывёлы негатыўна ўплывае на селекцыйную работу - 5 тысяч месцаў для дойнага статка ў новых фермах зараз вакантна толькі ў Магілёўскай вобласці.

Як чалавечы фактар уплывае на глыбіню малочных рэк, і чаму гогалеўская гісторыя пра мёртвыя душы, ужо  амаль два стагоддзі захоўвае сваю актуальнасць - разбіралася Ксенія Лебедзева.