У Беларусі ўжо пасеяна каля паўмільёна гектараў збожжавых

6 апреля 2020
Брэсцкая і Гомельская вобласці завяршылі сяўбу ранняй ярыны. На падыходзе  Гродзенскі рэгіён. У Беларусі ўжо пасеяна каля паўмільёна гектараў збожжавых. Гэта амаль 60 % ад плана. Карту беларускіх угоддзяў сёлета перагледзелі (прадыктавалі змяненні ў клімаце). Каб ісці з ім у нагу, больш плошчаў адвялі пад кукурузу. Сяўбу плануюць пачаць у найбліжэйшыя два тыдні. 

Анатоль Панчанка, галоўны аграном ААТ "Пераможнік": "Восеньскую і вясновую пасяўныя мы закончылі ў аптымальныя тэрміны. Раней, напэўна, удвая, таму што забяспечылі тэхнікай, забяспечылі палівам".

Нараўне з сяўбой  у Беларусі актыўнымі тэмпамі ідзе і працэс падкормкі  азімых.