У Брэсце праходзіць IV Міжнародны форум - выстава дзелавых кантактаў

11 апреля 2019

У Брэсце з'явіцца беларуска-польскі ІТ-кластар, у Баранавічах створаць 

прадпрыемства па вырошчванні грыбоў, а ў Пінску адкрыюць вытворчасць геасінтэтычных матэрыялаў. Адразу тры буйныя інвестпагадненні на 28 мільёнаў рублёў падпісалі Брэсцкі аблвыканкам і прадстаўнікі бізнесу з Польшчы, Расіі, Вялікабрытаніі сёння на Міжнародным форуме - выставе дзелавых кантактаў "Брэст 2019".

Андрэй Клец, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама:  "У нас у парадку падрыхтоўкі было шмат дадатковых пагадненняў. Адно з найболей буйных -  з кампаніяй у Арабскіх Эміратах, стварэнне буйнога лагістычнага цэнтра. Яно яшчэ ў распрацоўцы, але я думаю, што сёлета мы яго вынікі ўбачым".

Казімеж Здуноўскі, старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Усе імкнуцца да новых інвестыцый, бліскучых інвестыцый тыпу "грынфілд", на "зялёным полі". А ёсць шмат фабрык, якія працавалі і могуць працаваць далей, і трэба было б гэтыя інвестыцыі падтрымліваць, вялікая падтрымка павінна быць для мадэрнізацыі".

Цуй Цымін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі: "Прыярытэтная задача для кітайскіх бізнесменаў на гэтым форуме - больш цесна азнаёміцца з магчымасцямі інвеставання ў рэгіёнах. Кітайскую правінцыю Хубей з Брэсцкай вобласцю злучаюць пабрацімскія адносіны. Мы некалькі гадоў супрацоўнічаем у розных галінах. На выставе нас асабліва цікавяць будаўніцтва, сельская гаспадарка і машынабудаванне".

На чацвёртым міжнародным форуме ў Брэсце заўтра ўпершыню адбудзецца турнір па робататэхніцы і пройдзе кантактна-кааперацыйная біржа, дзе патэнцыяльныя інвестары змогуць набыць з аўкцыёну аб'екты нерухомасці.