У Беларусі стартуе Міжнародны тыдзень фінансавай пісьменнасці

25 марта 2019

Сёння ў Беларусі стартуе Міжнародны тыдзень фінансавай пісьменнасці. 
Сімвалічны ўдар у біржавы звон дасць старт мерапрыемствам па ўсёй краіне. Тыдзень пачнецца з тэматычнага ўрока для старшакласнікаў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Арганізатары навучаць прымаць правільныя фінансавыя рашэнні, распавядуць аб планаванні асабістага бюджэту і пашыраць веды аб атрыманні прыбыткаў. Гісторыя Міжнароднага тыдня фінансавай пісьменнасці пачалася ў 2012 годзе. Беларусь стала адной з першых краін, якая далучыліся да гэтай ініцыятывы.