У Беларусі падыходзіць да канца ўборачная - сабрана больш як 97 % культур

2 сентября 2023

У Беларусі сабрана больш як 97 % культур. Намалочана збожжа з рапсам 7,26 млн т, збожжавых каласавых і зернебабовых культур - 6,71 млн т, рапсу - 955 тыс. т.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць крупяныя культуры: грэчку, проса. Працягваюцца працы па ўборцы льнотрасты - нарыхтавана 61 тыс. т. Салома сабраная з 67 % скошаных плошчаў. Зялёнай масы кукурузы ўбрана 2,23 млн т. Сельгазарганізацыі займаюцца ўборкай бульбы. Накапана больш як 36 тыс. т. Ураджайнасць - 382 ц з аднаго гектара.