Цырымонія развітання з Прэзідэнтам Ірана 23 мая пройдзе ў горадзе Бірджэнд

23 мая 2024

У Іране працягваюцца жалобныя цырымоніі развітання з Прэзідэнтам краіны Эбрахімам Раісі, а таксама іншымі загінуўшымі пры крушэнні верталёта: міністрам замежных спраў Ірана, губернатарам правінцыі Усходні Азербайджан  і пятнічным імамам горада. 23 мая цырымонію правядуць у горадзе Бірджэнд. Пасля гэтага цела прэзідэнта накіруюць у яго родны горад Мешхед, дзе развітанне пройдзе ў маўзалеі імама Рэзы.

Іранская трагедыя болем адгукнулася ў сэрцах сапраўдных сяброў краіны. На цырымоніі развітання  Беларусь прадстаўляе міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.  Падчас кароткай размовы з віцэ-прэзідэнтам і намеснікам кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта, выконваючым абавязкі міністра замежных спраў Ірана, Сяргей Алейнік перадаў спачуванні ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і нашага народа. Былі выказаны словы падтрымкі і ўпэўненасць, што іранскі народ годна вытрымае выправабаванні, якія выпалі на яго долю. Іранскі бок выказаў удзячнасць беларускаму лідару за падтрымку і нязменны настрой на развіццё двухбаковых адносін.