У Беларусі афіцыйна пачынаюць хадзіць купюры новага ўзору

1 июля 2016

Сёння ў Беларусі афіцыйна пачынаюць хадзіць купюры новага ўзору. Упершыню ў суверэннай гісторыі з'яўляюцца манеты. Перазагрузка банкаўскай сістэмы завяршылася. Трымальнікі аплатных карт ужо могуць імі карыстацца. Але з адным удакладненнем: зараз сумы на рахунках выглядаюць нашмат больш сціплымі.

Наша здымачная група зараз знаходзіцца каля аддзялення аднаго з найбуйнейшых банкаў краіны (прамое ўключэнне).