Трохразовы ўладальнік JAZZ AWARD - з канцэртам у Мінску

29 апреля 2016

Найлепшы тэнар-саксафаніст Вялікабрытаніі Дэніс Баптыст прэзентаваў новую праграму "Містэр Джаз" - музычны вечар з 20 кампазіцый, выкананых сумесна з трыа Санкт-Пецярбургскай джазавай філармоніі. Брытанскі віртуоз прыляцеў у сталіцу за гадзіну да канцэрта. Таму граць прыйшлося без саўндчэка. Раней артысты ўжо выступалі разам, а да канцэрта ў Мінску рыхтаваліся па відэасувязі ў сацыяльных сетках.

Дэніс Баптыст, музыкант (Вялікабрытанія): "У Мінску любяць такую музыку, любяць джаз і людзі разумеюць такую мову гукаў. Гэта музыка эмоцый і яе ўспрымаюць па-рознаму. У іншых краінах джаз часта ўспрымаюць безэмацыйна, але не тут".

Яўген Уладзіміраў, прадзюсар, музыкант, арганізатар і вядучы джазавых канцэртаў у Мінску: "Падрыхтоўка да гэтага канцэрта была паўгода, таму што, каб атрымаць такога артыста, трэба загадзя станавіцца ў чаргу, сусветная чарга. Яны запатрабаваныя, у іх канцэрты ва ўсіх краінах свету. І вельмі прыемна, што Мінск карыстаецца ўстойлівай джазавай рэпутацыяй".

Напярэдадні Міжнароднага дня джаза, які ва ўсім свеце будуць святкаваць ужо заўтра, - пляцоўкі для аматараў імправізацыі і свінгу адкрыюцца па ўсім Мінску.