Уборачную кампанію ў Беларусі плануюць завяршыць да канца тыдня

23 августа 2018

Гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі. Па словах Леаніда Зайца, да выканання дзяржзаказу засталося дабраць 160 тысяч тон збожжавых. Засуха, якая паўплывала на ўраджай, "не адаб'ецца на харчовых паліцах і кашальку нашых грамадзян". Адзначым, усяго па краіне намалочана больш чым 5 мільёнаў 120 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць - 26,4 цэнтнера з гектара.

Зараз работы ідуць на апошніх гектарах. Уборачная кампанія практычна завяршылася ў Брэсцкай і Мінскай абласцях. Брэсцкая крыху не дацягнула да мільёна. Адзінай вобласцю-мільянерам сёлета застаецца сталічная. У Гродзенскім рэгіёне адна з самых высокіх ураджайнасцяў на сённяшні дзень момант - 28,9.