ТIBO-2017 заўтра адчыняе дзверы для наведвальнікаў

17 апреля 2017

Доля лічбавай эканомікі ў ВУП краін ЕАЭС да 2025 года павінна скласці не менш за 20 %. Такі прагноз зрабіла сёння член калегіі па ўнутраных рынках, інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян падчас адкрыцця ТIBO-2017. Пытанне пра лічбавы парадак дня Еўразійскага эканамічнага саюза было ўзнята менавіта беларускім бізнесам, нагадала Карынэ Мінасян. Старт яго фарміраванню быў дадзены ў снежні мінулага года. Сёння краіны Мытнага саюза вядуць гэту працу не толькі на нацыянальным, але і наднацыянальным узроўні.

Карынэ Мінасян, член калегіі па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК: "Зараз абмяркоўваем пытанні, звязаныя з тым, што неабходна сумеснымі намаганнямі рэалізоўваць праекты-ініцыятывы, якія будуць накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці нашых краін праз лічбавыя трансфармацыі, праз стварэнне лічбавых рынкаў, фарміраванне агульных лічбавых платформ, рэалізацыю праектаў, звязаных з агульнай прасторай даверу Еўразійскага саюза".

Ужо заўтра ТIBO-2017 адчыніць дзверы для наведвальнікаў. Сёлета тут больш за 100 экспанентаў з 17 краін. Удзельнікі - вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі. Прывітанне гасцям і ўдзельнікам 24-га міжнароднага форуму накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.