Для Беларусі Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі ў 2024 годзе асабліва ўрачысты

12 апреля 2024

Палёт беларускі Марыны Васілеўскай на Міжнародную касмічную станцыю дазволіў выйсці на новы ўзровень удзелу нашай краіны ў касмічных праграмах. І гэта не выпадковы поспех, а  заканамерны вынік. За яго адказваюць больш як 20 навуковых і вытворчых арганізацый і больш як 4 тысячы высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, якія працуюць над развіццём касмічнай галіны. Асноўным партнёрам у касмічных даследаваннях для Беларусі з'яўляецца дзяржкарпарацыя "Раскосмос".

Сёння Беларусь і Расія працуюць над стварэннем групоўкі малых касмічных апаратаў у рамках саюзнай праграмы "Комплекс - СГ". Групоўка будзе вырашаць задачы, звязаныя,  тым ліку,  з дыстанцыйным зандаваннем Землі. На этапе перамоў  таксама ўдзел Беларусі ў месячнай праграме.