Тарыфы ЖКГ у Беларусі стануць больш празрыстымі

25 августа 2014

Празрыстасць фарміравання тарыфаў стане асновай рэфармавання ЖКГ у Беларусі. Пра гэта журналістам Агенцтва тэленавін заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац.

Да 2017 года плануецца сысці ад перакрыжаванага субсідзіравання - калі частка расходаў на паслугі перакладаецца на прадпрыемствы. У наступным годзе нагрузку на рэальны сектар эканомікі знізяць з 11 да 7 працэнтаў. А з 1 верасня будуць праіндэксаваныя так званыя субсідзіраваныя тарыфы - гэта значыць, паслугі, па якіх насельніцтва не пакрывае 100% рэальных затрат.


Такім чынам, з верасня камунальныя тарыфы вырастуць на 9,8 працэнта. Аптымізацыя працы ЖКГ плануецца і за кошт паніжэння сабекошту паслуг.