Мытня спросціць умовы для бізнесу

12 июля 2018

Новую рэдакцыю закона аб мытным рэгуляванні абмеркавалі сёння на грамадска-кансультатыўным савеце пры Дзяржаўным мытным камітэце. Арыенціыр - Мытны кодэкс ЕАЭС. Ён па-ранейшаму вызначае ўсе віды плацяжоў. Нацыянальная прававая база дае больш прэферэнцый бізнесу і тым самым развівае міжнародны гандаль. Галоўная мэта - каб афармленне і праезд мяжы займалі мінімум часу, да таго ж трэба пераходзіць ад папяровых дакументаў да электронных. У новай рэдакцыі прапісаны розныя формы дэкларавання.

Дзмітрый Кавалёнак, начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: "Гэта электроннае дэклараванне, "адзінае акно", упаўнаважаныя эканамічныя аператары, свабодныя эканамічныя зоны. Знойдзены кампрамісы ў дачыненні да складоў часовага захоўвання, па асаблівасцях мытнага дэкларавання. Нас чакае шмат новага. Будзе перыядычнае дэклараванне, папярэдняе, няпоўнае. Гэта новыя магчымасці для нашага бізнесу па скарачэнні фінансавай нагрузкі".

Не будуць спаганяць плацяжы, калі рашэнне па іх не прад'яўлена на працягу пяці гадоў з надыходу тэрміну выплаты, а плацельшчык зможа па пісьмовай заяве атрымліваць інфармацыю аб рэшце грошай.