З верасня каля паловы беларускіх школ пяройдуць на новыя падыходы ў арганізацыі школьнага харчавання

14 августа 2023

Ужо з верасня каля паловы беларускіх школ пяройдуць на новыя падыходы ў арганізацыі школьнага харчавання. Пілотны праект стартаваў летась. Тады да яго падключыліся 23 школы. У выніку школьнае меню прыкметна абнавілі. Акцэнт зрабілі на карысныя калорыі і вітаміны (у меню з'явілася больш садавіны і гародніны). Рацыён стаў больш здаровым, разнастайным і адпаведным смакавым патрабаванням навучэнцаў. Актыўна падключыліся прадпрыемствы. Белдзяржхарчпрам паставіў нямала задач перад вытворцамі, у тым ліку па распрацоўцы новых рэцэптур, якія спадабаюцца сучасным дзецям і пры гэтым не страцяць карыснасць. Карэспандэнт АТН Аліна Лапо прадоўжыць тэму. Падрабязнасці ў відэа.