Цягнік Масква - Брэст прыбыў у канцавы пункт прызначэння са спазненнем больш чым на 5 гадзін

10 апреля 2017

Цягнік Масква - Брэст, які ў суботу вечарам трапіў у аварыю ў расійскай сталіцы, прыбыў у канцавы пункт прызначэння са спазненнем больш чым на 5 гадзін. Склад сустракалі медыкі, шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.

Тым пасажырам, якія напярэдадні сышлі на пероне ў Мінску, аказана неабходная дапамога. Іх сустракалі 5 экіпажаў медыкаў. Урачы дапамаглі дзевецярым. Шасцёра з іх - грамадзяне Расіі. Яны накіраваныя на лячэнне ў клінікі беларускай сталіцы.

Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося ў суботу вечарам. Пасажырскі цягнік Масква - Брэст сутыкнуўся з электрычкай Масква - Усава. Два вагоны і лакаматыў сышлі з рэек. Пацярпелі 50 чалавек. Сярод прычын трагедыі – сапсаванне тармазоў. Рух на ўчастку поўнасцю адноўлены.