Сталічны бюджэт наступнага года захавае сацыяльную накіраванасць

12 декабря 2013

У ім прадугледжваюцца неаднаразовыя павышэнні заробкаў працаўнікоў адукацыі і аховы здароўя. Пра гэта сёння заявілі ў Мінгарвыканкаме, дзе абмяркоўвалі праект галоўнага фінансавага дакумента. Гарадскі бюджэт бездэфіцытны. Яго аб'ём меншы ў параўнанні з сёлетнім. Нягледзячы на гэта, выдаткі на сацыяльную сферу павялічаць на 9%. Дадатковыя паступленні ў гарадскі бюджэт прынясе і чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску.



Аляксандр Кернажыцкі, начальнік фінансавага ўпраўлення Мінскага гарвыканкама: Мы запланавалі значныя прыбыткі і ад турызму і гасцінічнай гаспадаркі. Горад дадаткова здаў у камунальную ўласнасць 7 гасцініц. У наступным годзе аб'ём валавога рэгіянальнага прадукту вырасце на 4%. Гэта будуць у тым ліку дадатковыя паступленні.


Адзначым, што сам гарадскі бюджэт наступнага года будзе зацверджаны і прыняты Мінгарсаветам да канца года.