У АПК Мінскай вобласці запланаваны новыя праекты

9 декабря 2021

Пра новыя праекты ў сферы аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці. Ужо ў наступным годзе ў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі з'явіцца завод па вытворчасці амінакіслот. А на базе агракамбіната "Нясвіжскі" пачнуць будаўніцтва комплексу па вытворчасці мяса бараніны, у тым ліку па стандарце халяль. Высокай якасці малочнай прадукцыі прытрымліваецца і Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання. Прадпрыемства, якое замежныя інвестары пабудавалі літаральна з нуля, за пяць гадоў пашырыла асартымент да 60 найменняў. Асноўную частку пастаўляюць на экспарт у Расію. Дарэчы, акрамя натуральнасці, цэніцца і хуткасць вытворчасці: на выпуск малочных прадуктаў даецца не больш за 36 гадзін. 

У планах Нясвіжскага прадпрыемства асваенне і рынкаў еўрапейскіх краін. Для гэтага прадукцыя (ёгурты, пітное малако, тварог) сертыфікавана пад стандарты ЕС.