У чэмпіянаце Беларусі па хакеі стартуе плэй-оф

1 марта 2018

"Шахцёр" з Салігорска дома прыме "Металург" са Жлобіна. Напярэдадні ў апошні дзень трансфернага акна "сталявары" здзейснілі важнае ўзмацненне. У склад вярнуўся Максім Слыш, які пачынаў сезон за "Металург" і быў адным з лепшых бамбардзіраў каманды. Паядынак пачнецца ў 18:30. У прамым эфіры сустрэчу пакажа "Беларусь 5".