Сталічны бюджэт папоўніўся больш як на трыццаць трыльёнаў рублёў

18 мая 2015

Сталічны бюджэт за першы квартал года папоўніўся больш як на трыццаць трыльёнаў рублёў – выключна за кошт падаткаў. Самыя актыўныя  падаткаплацельшчыкі - прадстаўнікі малога бізнесу. Іх уклад у гарадскую казну склаў трэць ад агульнай сумы. Усяго прыватны бізнес прынёс сталіцы амаль 70% агульнага прыбытку. Амаль палову ад гэтай лічбы ўнеслі 10 буйных прадпрыемстваў.

Асаблівую ўвагу інспектары па падатках і зборах надаюць незаконнаму гандлю праз Інтэрнэт. У нядобрасумленных анлайн-магазінах з пачатку года было канфіскавана тавару на пятнаццаць мільярдаў рублёў. Пад пільны кантроль трапяць і ўласнікі нерухомасці ў элітных будынках, асабліва тыя, хто набыў кватэру выключна за ўласныя сродкі.