У Смалявічах ушаноўвалі лепшых работнікаў фізічнай культуры і спорту

19 мая 2017

Дарэчы, з нагоды свята сёння ў Смалявічах ушаноўвалі лепшых работнікаў фізічнай культуры і спорту. Прадстаўнікі спартыўнай галіны цэнтральнага рэгіёна атрымалі ганаровыя ўзнагароды, граматы і падзякі. Адзначым, зараз у сферы фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці працуюць больш за тры тысячы спецыялістаў.

Больш спартыўным сёлета стане і Валожын. Ужо летам тут плануюць адкрыць фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.