Стварэнне беларуска-малдаўскіх вытворчасцяў абмяркоўваюць на бізнес-форуме ў Мінску

16 июля 2015

Новыя сумесныя кантракты па пастаўках беларускай машынабудаўнічай тэхнікі на рынак Малдовы і стварэнне сумесных вытворчасцяў абмяркоўваюць сёння дзелавыя колы Беларусі і Малдовы на бізнес-форуме ў Мінску. У прыватнасці, напрыканцы гэтага месяца ў Кішынёў будзе адпраўлена першая партыя беларускай мэблі для ванных пакояў, падпісаныя пагадненні аб набыцці аўтобусаў МАЗ. Ёсць цікавасць у супрацоўніцтве ў сферы сельгасмашынабудавання, інфармацыйных тэхналогій і энергетыцы.

На бізнес-форуме ўдзельнікі азнаёмяцца з гандлёва-эканамічным патэнцыялам Беларусі і Малдовы, асаблівасцямі вядзення бізнесу ў нашай краіне, асноўнымі пытаннямі мытнага рэгулявання і ўмовамі ўзаемнага гандлю.