Беларусь пад уладай непагадзі. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за шквалістага ветру

31 мая 2020
Беларусь  пад уладай непагадзі. Трэція суткі ў краіне дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі з-за шквалістага ветру. Ідуць моцныя дажджы, месцамі навальніцы.  Напярэдадні  ўраганны  вецер  з  каранямі  вырываў  дрэвы, зрываў шыльды, перакульваў жалезныя канструкцыі. Фатаграфіі  наступстваў непагадзі размяшчаюць МНС і людзі ў сацсетках. 

У Мінску ратавальнікам прыйшлося выязджаць 10 разоў - дрэвы падалі ў дварах, на балконы і аўтамабілі.

У Віцебску моцны вецер нават змог сарваць жалезную шыльду кафэ. У горадзе шмат дрэў, якія ўпалі. 

Зносіла дрэвы і ў Гродне. На шчасце, пацярпелых няма. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, моцны вецер будзе сёння і заўтра.