Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД прайшло ў Ашхабадзе

24 мая 2024

Сёння ў свеце расце запатрабаванасць саюзаў дзяржаў з агульным культурным і гістарычным падмуркам, а таксама інтарэсамі па развіцці, стабільных і раўнапраўных адносінах.

І СНД адказвае ўсім гэтым запытам. Пра гэта сёння гаварыў прэм'ер Раман Галоўчанка на Савеце кіраўнікоў урадаў Садружнасці. Пасяджэнне прайшло ў Ашхабадзе. Менавіта фармат дыялогу дазваляе супрацьстаяць сусветным глабальным выклікам. Як пацвярджэнне   - эканомікі краін СНД развіваюцца, за 4 месяцы гэтага года рост ВУП на 5 %, а інвестыцый - на 10. Узаемныя разлікі ў нацыянальнай валюце перавысілі 85 %. Зараз абмяркоўваецца стратэгія развіцця аб'яднання да 2030 года. Беларусь настойвае на ліквідацыі перашкод ва ўзаемным гандлі.