Савет Міністраў абмежаваў рост цэнаў на паслугі і тавары на ўнутраным рынку

1 апреля 2020
Не больш  за палову працэнта штомесяц.  Саўмін абмежаваў рост цэнаў на паслугі і тавары на ўнутраным рынку. Гэта адносіцца да дзяржарганізацый, юрасоб усіх формаў уласнасці і ІП, якія вырабляюць, увозяць і прадаюць тавары на ўнутраным рынку - аказваюць паслугі. Таксама яны павінны ў першую чаргу забяспечыць рознічны гандаль краіны неабходнай прадукцыяй. Прынятыя ўрадам нормы будуць дзейнічаць  да ліпеня.