Нарада ў прэзідэнта: экспарт, зарплаты, найважнейшыя інвестпраекты

6 октября 2020

Рацыянальны падыход і максімальны эфект. Сёння на вышэйшым узроўні абмяркоўваюць стан спраў у дрэваапрацоўцы.

Развіццё гэтай стратэгічнай галіны беларускай эканомікі - на пастаянным кантролі. У яе мадэрнізацыю за апошнія гады ўклалі значныя сродкі.

Сучаснае абсталяванне дазваляе вырабляць тавары з высокім дабаўленым коштам, які застаецца на прадпрыемствах у выглядзе прыбытку, і пастаянна развівацца. Прыкладна тры чвэрці прадукцыі Беллеспаперпрама зараз ідзе на экспарт. Створаныя тысячы новых рабочых месцаў. У цэлым справы ў галіны ідуць нядрэнна. Не застаюцца без увагі і ключавыя інвестпраекты, і цяжкасці іх выканання.

Зараз у Беларусі працягваецца рэалізацыя трох найбуйнейшых інвестпраектаў. Гэта папяровая вытворчасць у Шклове, завод, які будзе выпускаць кардон у Добрушы, і салігорскі праект па вытворчасці беленай цэлюлозы.

Менавіта на камбінаце ў Гомельскай вобласці будзе арганізаваны выпуск упаковачных відаў паперы. Прынцыповае рашэнне было прынята сёння, паведаміў журналістам старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам".

Дрэваапрацоўка - ключавы сектар эканомікі

Дрэваапрацоўка застаецца адным з ключавых сектараў нашай эканомікі. Сёлета, нягледзячы на складаную сітуацыю з-за пандэміі, прадпрыемствам канцэрна ўдалося захаваць стабільны ўзровень вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Са студзеня па жнівень яе экспарт склаў амаль 380 мільёнаў долараў.