Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці скасілі больш за 20 % траў першага ўкосу

22 мая 2024

У Мінскай вобласці працягваецца нарыхтоўка кармоў. Сельгасарганізацыі ўжо скасілі больш за 20 % траў першага ўкосу. Гаспадаркамі поўдня цэнтральнага рэгіёна закладзена больш за 220 тыс. тон сенажу.

Так, у Нясвіскім, Слуцкім і Клецкім раёнах касавіца перасягнула на другую палову. "Племянны завод "Чырвоная Зорка" ўбірае люцэрну. Пад гэту культуру ў клецкіх аграрыяў адведзена 900 га. Гэта частка кармоў, багатая бялком. Зараз у палях - максімум тэхнікі.

Скошаныя травы дробіць камбайн, а пасля дадаюць кансерванты. Далей - закладка ў сянажна-сіласныя траншэі. Так, "Племянны завод Чырвоная Зорка" ўзводзіць новы малочна-таварны комплекс - кармоў трэба шмат.

Усяго толькі ў першы ўкос у Мінскай вобласці ўбяруць кармавыя травы з плошчы 300 тыс. га.