Сітуацыя з няякаснай нафтай з Расіі не акажа ўплыву на грашова-крэдытную палітыку нашай краіны

4 мая 2019

Аб гэтым на брыфінгу з журналістамі заявіў  старшыня праўлення  рэгулятара  Павел Калаўр. 

Павел Калаўр, старшыня праўлення  Нацбанка Беларусі: "У прынцыпе, эканоміка павінна ўмець правільна рэагаваць на такія сітуацыі, якія аказваюць негатыўны ўплыў на стан плацежнага балансу, можа быць, часовы негатыўны ўплыў. Таму ў тым і  задача ўлад, каб эканоміка была гібкай і адназначна рэагавала на рознага роду негатыўныя падзеі".

Нагадаем, эканоміка нашай краіны недаатрымала  сотні мільёнаў долараў. У цэлым, шкода ад паступлення некандыцыйнай нафты яшчэ падлічваецца.